Беларускі гурт выйшаў у фінал літоўскага шоу талентаў. На радзіме рабят судзілі за пратэсты

Беларускі гурт выйшаў у фінал літоўскага шоу талентаў. На радзіме рабят судзілі за пратэсты
Беларускі гурт Litesound дайшоў да фіналу тэлешоу Lithuania’s Got Talent (Lietuvos talentai). Пра гэта учора, 29 снежня, у Threads напісаў музыка Уладзімір Каракін.

Беларускі гурт Litesound дайшоў да фіналу тэлешоу Lithuania’s Got Talent (Lietuvos talentai). Пра гэта учора, 29 снежня, у Threads напісаў музыка Уладзімір Каракін.

Пры гэтым прызавога месца ў суперфінале Litesound не заняў. У сваім допісе ў Threads Уладзімір напісаў, што «я ўсё роўна шчаслівы! Мы выступілі менавіта так, як хацелі, паказалі сябе сапраўдных і падзяліліся гісторыяй, якая для нас вельмі важная. Перамогу вызначалі гледачы, таму мы рэалістычна ацэньвалі свае шанцы ў новай для нас краіне».

Беларускі гурт Litesound.

Беларускі гурт Litesound. Фото: @litesoundvova, Threads.com.

Праект Lithuania’s Got Talent доўжыўся каля года. У ім узялі ўдзел больш за 200 выканаўцаў, якія падрыхтавалі каля 120 сцэнічных нумароў. У фінале беларускі гурт атрымаў «залатую кнопку» ад Руты Шчогалевайце, якая паабяцала дапамагаць музыкам.

Што гэта за гурт?

Litesound прадстаўляў Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне» ў 2012 годзе. У 2022 годзе праваабаронцы паведамілі пра затрыманне ўдзельнікаў гурта – братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных – за ўдзел у пратэстах.

Іх асудзілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі». Акрамя таго, разам з братамі былі затрыманы і іх бацькі. У ІЧУ ў бацькі, Юрыя Каракіна, здарыўся інсульт, пасля чаго яго адпусцілі дадому.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Литва
Еще по теме:
Беларуский актер и стендап-комик выпустил новогоднюю песню. Клип многих заставил ностальгировать
За день
поделиться