Фота: Rtbd.by.

Тэатр беларускай драматургіі вырашыў паставіць спектакль на рускай мове

Фота: Rtbd.by.

З 20 жніўня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі распачынаецца 35-ы тэатральны сезон. З гэтай нагоды кіраўніцтва тэатра абяцае «асаблівыя адкрыцці новых імёнаў і магутную дынаміку». У тым ліку – прэм’еру спектакля на рускай мове, хаця традыцыйна ў РТБД ставіліся беларускамоўныя п’есы.

мы здесь

Гаворка ідзе пра спектакль «Маленькие трагедии» па аднайменным творы Аляксандра Пушкіна. Прэм’ера запланавана на снежань 2026 года – ставіць спектакль дырэктарка РТБД Святлана Навуменка. Дырэктарка апісвае п’есу Пушкіна як «жамчужыну драматургіі».

Раней Святлана Навуменка выказвалася, што «руская класіка – гэта поле і культурная прастора, у якую заўсёды хочацца акунуцца».

На сённяшні дзень у Беларусі застаецца толькі тры тэатры, якія працуюць выключна з беларускай мовай: Купалаўскі, РТБД, а таксама Коласаўскі ў Віцебску.

«Пасля таго як рускамоўная пастаноўка Пушкіна ў РТБД адбудзецца, такіх тэатраў застанецца ўсяго два ў краіне», – адзначаюць журналісты незалежнага беларускага выдання, якое прызнана ў Беларусі «экстрэмісцкім».

Святлана Навуменка займае пасаду дырэктаркі РТБД з жніўня 2024 года. Увосень таго ж года ў тэатры пачаліся масавыя звальненні, што прывяло да зняцця з паказу шэрага спектакляў.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться