Фота: @anuta.s.vami, Threads.com.

Глянец, распісныя птушкі і гіганцкія мухаморы. Лавіце 7 лакацый у Мінску, дзе ўжо з’явіліся калядныя фотазоны

Фота: @anuta.s.vami, Threads.com.

Мінск паступова рыхтуецца да зімовых свят – у горадзе з’яўляецца ўсё больш святочных інсталяцый. CityDog.io распавядае, дзе шукаць эстэтычныя фотазоны з калядным вайбам.

мы здесь
поделиться

Вязаны дэкор каля ЦУМа

Сёлета ЦУМ сапраўды здзівіў мінчан – у сацсетках з’яўляецца ўсё больш захопленых водгукаў, прысвечаных стылізацыі ўваходнай групы крамы. Каля ЦУМа з’явілся вялікія рэчы – шалік і вялікая шапка.

«Вельмі прыгожыя вітрыны, яны так удала дапаўняюць чырвоныя элементы на самім будынку Цума, ну і наогул, міла, лёгка і вельмі па-навагодняму», – піша nas.tosya.

«Прыгажосць! Учора там былі, вельмі ўтульна і па-навагодняму», – адзначае jansyroid.

«Якая прыгажосць», – дадае katarina_by.

Як упрыгожылі ЦУМ да калядных свят. Як упрыгожылі ЦУМ да калядных свят.
Зімінія фоталакацыі ў Мінску: ЦУМ. Зімінія фоталакацыі ў Мінску: ЦУМ.

Фота: @annaprostoanna9009, Threads.com.

Калядные козачкі ад кавярні Pigeon

Здаецца, інсталяцыя ад кавярні Pigeon на праспекце Незалежнасці, 37, у гэтым годзе будзе адной з самых папулярных. Уваход кавярні ўпрыгожылі каляднымі козачкамі і дэкаратыўнымі званочкамі.

«Якая атмасферная лакацыя!» – піша minska4ch.

«І мы ў захапленні!» – дадае lena_smolenskaya.

Зімняя фоталакацыя ад кавярні Pigeon. Зімняя фоталакацыя ад кавярні Pigeon.

 

Калядныя фоталакацыі ў Мінску: кавярня Pigeon. Калядныя фоталакацыі ў Мінску: кавярня Pigeon.

Фота: @anuta.s.vami, Threads.com.

Шмат глянцу ад «Ракаўскага Бровара»

Зазірнуць у «Ракаўскі Бровар» на вул. Віцебскай, 10 варта дзеля яскравай фотазоны. Дэкаратары выкарысталі глянцавыя фігуркі авечак і ёлачныя цацкі ў тон.

"Ракаўскі Бровар" і ягоная зімняя фоталакацыя. "Ракаўскі Бровар" і ягоная зімняя фоталакацыя.

Фота: @balamatsiuk_vika, Threads.com.

Калядыя інсталяцыі ў Мінску: "Ракаўскі Бровар". Калядыя інсталяцыі ў Мінску: "Ракаўскі Бровар".

Фота: @arisshha.ph, Threads.com.

Шмат хвоі і гіганцкія шары побач з Louis Prima

Каля бара Louis Prima на праспекце Машэрава, 15/1 з’явіліся вялікая ёлка, упрыгожаная чырвонымі шарыкамі і залацістымі агеньчыкамі. Мінчане раяць наведаць лакацыю ўвечары, калі дрэва будзе падсвечвацца.

Калядныя фотазоны ў Мінску: бар Louis Prima. Калядныя фотазоны ў Мінску:  бар Louis Prima.
Калядныя фотазоны ў Мінску:  бар Louis Prima. Калядныя фотазоны ў Мінску:  бар Louis Prima.

Фота: @kris_dalinchyk, Threads.com.

Мінімалізм ад Grand Cafe

Калі хочацца эстэтычных і не перагружаных кадраў, варта звярнуць увагу на інсталяцыю ад Grand Cafe (вул. Леніна, 2). Уваходную групу ўпрыгожылі хвойнымі галінкамі, а ў якасці акцэнтаў дадалі залацісты дэкор. Унутры самога кафэ ўжо з’явілася ёлка, вытрыманая ў падобнай эстэтыцы.

Мінск упрыгожваюць да калядаў: рэстаран Grand Cafe. Мінск упрыгожваюць да калядаў: рэстаран Grand Cafe.

Фота: @hanna_tarhonskaya, Threads.com.

Лясная фотазона побач з More Amor

Кветкавая крама More Amor на Калінінградскім завулку, 21 таксама ўпрыгожыла ўваход да зімовых свят. Інсталяцыя вытрымана ў лясной тэматыке – там з’явіліся хвойныя галінкі і гіганцкія мухаморы. Паглядзіце, як прыгожа.

Калядная фотазона ад More Amor. Калядная фотазона ад More Amor.

Фота: @moreamor.by, Threads.com.

Каляровыя птушкі каля «Синей птицы»

Стылізацыя пякарні «Синяя птица» адсылае да назвы ўстановы – каля ўваходу з’явіліся сіня-белыя распісныя птушкі. Шукайце фотазону па адрасе вул. Юрава-Завальная, 15.

Пякарня "Синяя птица" і яе калядны дэкор. Пякарня "Синяя птица" і яе калядны дэкор.

Фота: @ptichka.minsk, Instagram.com.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
«Чысцілішча», прывіды і русалкі – сабралі 5 атмасферных месцаў у Беларусі, дзе можна адчуць глыбокую восень па-сапраўднаму
Куда поехать в Беларуси
«Жалкая копия и неповторимый оригинал». В Avia Mall появилась новогодняя инсталляция, но некоторые минчане ее не оценили – и вот почему
поделиться
Добавьте нас в источники Google