Дзяўчына з нікам surrounded_by._.cats апублікавала відэа, у якім спявае песню I Love You ірландскага гурта Fontaines D.C. па-беларуску. За два дні ролік сабраў амаль 88 000 праглядаў і каля 200 каментарыяў.
У каментарыях карыстальнікі хваляць дзяўчыну і яе выкананне песні. Многія адзначаюць, што беларускамоўная версія I Love You ім спадабалася.
«На гэты раз алгарытм не падвёў», – напісаў _nanisore.
«Ваў, абсалютнае ВАЎ, калі б Грыян Чатэн пачуў гэта, то ён пашкадаваў бы, што ён не беларус, вось і думай галавой...» – лічыць impila.moyo.
«Шукала медзь, знайшла золата», – прызналася maria.yakybovich.
«Ірландска-беларуская калабарацыя», – напісала ratratrat99.
«Нам гэта было трэба», – пракаментавала belarusiansoul.
«Нерэальны голас», – лічыць dnsvanasts.
Песня I Love You выйшла ў 2022 годзе ў альбоме Skinty Fia гурта Fontaines D.C. У арыгінале яна выконваецца на англійскай мове.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















