Беларуска з нікам mariikina_maisternya у інстаграме сваімі рукамі стварае мілыя фігуркі, падвескі і розныя ўпрыгажэнні. Сярод яе прац – буслы, казачныя персанажы, мініяцюрны посуд і фігуркі людзей у традыцыйных строях. Як нараджаюцца гэтыя рэчы, майстрыха падрабязна паказвае ў сваіх сацсетках.
У сваіх работах дзяўчына выкарыстоўвае пап’е-машэ, палімерную гліну і вату. З гэтых матэрыялаў яна робіць невялікія фігуркі з мноствам дэталяў, распісвае іх і дадае розныя ўзоры.
Сярод яе вырабаў можна знайсці падвеску ў выглядзе бусла, бірульку з мініяцюрным чайнікам, фігурку жывёлы-паштальёна з сумкай, а таксама ўпрыгажэнне ў выглядзе дзяўчыны ў традыцыйным строі.
Беларуска паказвае не толькі гатовыя вырабы, але і сам працэс іх стварэння.
Раней карыстальнік andrei.davidich публікаваў у Threads фота і відэа бірулек, зробленых у стылі старых білетаў. Размова ідзе пра тыя самыя папяровыя талоны, якія раней можна было купіць у аўтобусах, тралейбусах і трамваях.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















