Мінчуку ў паліклініцы выдалі талончык на «плот крыві». Здагадаецеся, што гэта такое?

У мінскай паліклініцы № 9 назву працэдуры «забор крыві» пераклалі на беларускую мову літаральна – як «плот крыві». Фота талончыка трапіла ў Threads і выклікала хвалю жартаў і абмеркаванняў.

У мінскай паліклініцы № 9 назву працэдуры «забор крыві» пераклалі на беларускую мову літаральна – як «плот крыві». Фота талончыка трапіла ў Threads і выклікала хвалю жартаў і абмеркаванняў.

Карыстальнік Threads @ph.redzin апублікаваў фота талончыка, які яму выдалі ў паліклініцы № 9 у Мінску. Дакумент аформлены па-беларуску, але назва працэдуры выклікала пытанні: замест «забор крыві» там пазначана «плот крыві».

Справа ў тым, што слова «плот» у беларускай мове азначае агароджу, а не медыцынскую працэдуру. Таму такі пераклад выглядае як вынік літаральнага або аўтаматычнага перакладу з рускай мовы без уліку значэння.

Пост хутка стаў папулярным: ён сабраў больш за 750 лайкаў і каля 150 каментароў. Беларусы ў каментарыях адрэагавалі з гумарам і пачалі дзяліцца ўласнымі прыкладамі моўных кур’ёзаў.

Сярод каментароў былі, напрыклад, такія: «Нарэшце штосьці перамагло вавёрак у пельменях».

Іншыя ўспаміналі падобныя выпадкі з аўтаматычным перакладам: «Я помню как-то на вокзале в Жлобине видел надписи “от себя” и “на себя”, на английском перевели “from itself” и “on itself”».

Або з навучання: «Сын рассказывал, как в универе защищали рефераты по белмове. Фразу “Ефросиния Полоцкая приняла причастие” перевели как “Еўфрасіння Полацкая прыняла дзеепрыметнік”».

Аўтар паста пазней удакладніў, што паведаміў пра памылку ў стале даведак паліклінікі. Паводле яго слоў, ёсць надзея, што фармулёўку выправяць.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Еще по теме:
17 крутых слов, которые беларусы используют в русском языке (а россияне могут и не понять)
Спорим, не угадаете, что это значит? Собрали 20+ слов, которые употребляют в разных местах Беларуси, но минчане их не понимают
«Так никто не говорит!» Ребята запустили онлайн-словарь беларуского сленга по типу Urban Dictionary. И уже получили свою порцию критики
Grassroots
поделиться