Медыяініцыятыва «ГэтаОкей» запусціла спецыяльны лімітаваны дроп да Міжнароднага жаночага дня – эксклюзіўную калекцыю шаўковых хустак з беларускімі сімваламі кахання, створаных у супрацоўніцтве з дызайнеркай і ілюстратаркай Вольгай.
Усяго даступна 10 хустак, кожная з якіх каштуе 55 еўра. Палова прыбытку ад продажаў будзе накіравана на падтрымку квір-жанчын у Беларусі. Выраб адбываецца на лакальнай польскай вытворчасці, што забяспечвае высокую якасць і этычныя ўмовы працы.
Гэтыя хусткі – не проста аксесуар, а спосаб падтрымаць тых, каму патрэбна дадатковая дапамога. Праект падкрэслівае важнасць бачнасці, роўнасці і салідарнасці ў беларускім грамадстве.
Набыць можна праз дырэкт профілю «ГэтаОкей».
Таксама зусім нядаўна «ГэтаОкей» запусцілі яшчэ адну медыякампанію пад назвай «Каханне – мая рэлігія»
«Каханне – мая рэлігія» – гэта ініцыятыва «ГэтаОкей», якая накіравана на пераасэнсаванне кахання і яго сімвалаў. Замест аднаго дня святкавання арганізатары прапануюць адзначаць каханне два месяцы.
У межах кампаніі быў створаны экалагічны мерч: цішоткі, кастамныя нашыўкі і шаўковыя хусткі. Акрамя таго, ініцыятыва зняла відэагісторыі беларусаў, каб паказаць разнастайнасць кахання.
Далучыцца да праекта можна, набыўшы мерч, падзяліўшыся гісторыямі або ствараючы ўласныя дызайны на вопратцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Instagram.com.