
Адкрытая лятучка з 34travel.me
31 января 2017
ВХОД: бесплатно.
СПРАВКИ: тут.
У аўторак 31 студзеня запрашаем на "Адкрытую лятучку" з рэдакцыяй інтэрнэт-часопіса 34travel.
34travel - малады рускамоўны медыяпраект, які з'явіўся ў сеціве ўлетку 2015-га. Выданне факусуецца на новай культуры падарожжаў, распавядаючы сваёй аўдыторыі пра лепшыя напрамкі для небанальнага адпачынку, "лайфхакі" для падарожнікаў і акцыі авіякампаній, а таксама публікуючы адметныя гіды па гарадах свету. Кіраўнік праекта Антон Кашлікаў і шэф-рэдактарка Наста Ероха распавядуць, чаго каманда паспела дасягнуць за кароткі час і як манетызуецца медыя. А арт-дырэктарка Кася Сырамалот - пра ролю дызайну ў развіцці праекту. Таксама спікеры падзеляцца ідэямі пра тое, як зменіцца 34travel у будучыні.
Супольны праект «Адкрытая лятучка» у першую чаргу накіраваны на маладых журналістаў і тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама – на адданых чытачоў і прыхільнікаў.
Фото: 34travel.