Відэапраект «Традыцыйны строй» для здымак новага выпуску пра беларускія народныя строі шукае мадэлей без вопыту, галоўнае – патрэбныя памеры.
Што за праект
Праект «Традыцыйны строй» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. У відэа расказваецца, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны, і пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны элемент традыцыйнага адзення.
Что почитать по теме: Паглядзіце, як апраналіся беларусы ў розных рэгіёнах краіны
Каго шукаюць?
Для здымак у праекце шукаюць дзяўчыну з доўгімі светлымі валасамі, ростам 158–165 см, з памерам адзення 42–44 (S), а таксама маладога мужчыну ростам 182–192 см з памерам адзення 51–52 (ХL).

.jpg)
Калі: 29 кастрычніка (нядзеля), занятасць з 9:30 да 15:00.
Як трапіць: для сувязі пісаць у Instagram-акаўнт праекта @tradycyjny_stroj.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: @tradycyjny_stroj.