Беларускі брэнд пачаў прадаваць вінтажны тэкстыль для адчування ўтульнасці

Беларускі брэнд пачаў прадаваць вінтажны тэкстыль для адчування ўтульнасці
5 лютага беларускі брэнд prajekt_etyka паведаміў у сваім інстаграме пра запуск новага напрамку – Etyka Home. Каманда тлумачыць, што праект прысвечаны рэчам для дома, якія ствараюць адчуванне «безумоўнай і бяспечнай утульнасці».

5 лютага беларускі брэнд prajekt_etyka паведаміў у сваім інстаграме пра запуск новага напрамку – Etyka Home. Каманда тлумачыць, што праект прысвечаны рэчам для дома, якія ствараюць адчуванне «безумоўнай і бяспечнай утульнасці».

Etyka Home – гэта напрамак, у рамках якога брэнд будзе прапаноўваць дамашнія «артэфакты» з гісторыяй. Паводле апісання, гаворка не пра сум ці настальгію, а пра асаблівую атмасферу і адчуванне ўтульнасці, якое могуць даваць такія рэчы ў прасторы дома.

«У рамках гэтага напрамку будуць з’яўляцца як знойдзеныя (у Беларусі і Польшчы) скарбы са сваёй гісторыяй, так і (троху пазней) уласнаруч створаныя», – напісала каманда брэнда.

Дамашнія «артэфакты» з гісторыяй ад Etyka Home. Фота: @prajekt_etyka, Instagram.com.

Першы дроп дамашніх артэфактаў:

  • Сурвэтка з ручной вышыўкай рышэлье: 35 см – 30 зл. (каля 24 руб.). У наяўнасці 2 шт., знойдзеныя ў Польшчы. Стан, як сцвярджае каманда брэнда, ідэальны. 
  • Сурвэтка з машыннай вышыўкай: 32х42 см – 25 зл. (каля 20 руб.). Знойдзена ў Беларусі. Ёсць некалькі малапрыкметных пажаўценняў.
  • Абрус з ручной вышыўкай: 125х164 см – 150 зл. (120 руб.). Знойдзены ў Беларусі. «Абрус жыў сваё лепшае жыццё, таму на ім прысутнічаюць малапрыкметныя плямы, у адным месцы трошкі пашкоджаны карункі». 

Дамашнія «артэфакты» з гісторыяй ад Etyka Home. Фота: @prajekt_etyka, Instagram.com.

  • Абрус з ручной вышыўкай рышэлье: 81х85 см – 70 зл. (каля 56 руб.). Знойдзены ў Польшчы. Прысутнічае адно малапрыкметнае пажаўценне. 
  • Абрус з карункамі: 80х80 см – 80 зл. (каля 64 руб.). Знойдзены ў Польшчы. Ідэальны стан. 
  • Абрус карункавы: 80х140 см – 90 зл. (каля 72 руб.). Знойдзены ў Польшчы. Стан ідэальны. 

Дарэчы, нядаўна карыстальніца з нікам tavkintoy паказала ў сацсетках, якія беларускія сувеніры яны робяць удваіх з партнёрам. У допісе аўтарка піша, што іх завуць Саша і Ілона і «на дваіх ім 71 год». Яны займаюцца стварэннем беларускіх сувеніраў: Ілона шые цацкі, а Саша робіць магніты.

«Пачыналі са свайго Браслава. Але зараз магніты Сані вы можайце знайсці ў розных гарадах і мясцінах нашай краіны», – сказана ў пасце.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша #Беларусь
Еще по теме:
Беларускі ў сацсетках просяць брэнд Vokladki стварыць асабісты дызайн для Полацка
За день
поделиться