Беларусы сабралі амаль 14 тысяч еўра на лячэнне для пісьменніцы Святланы Курс

Беларусы сабралі амаль 14 тысяч еўра на лячэнне для пісьменніцы Святланы Курс
Святлана Курс, якая змагаецца з цяжкім анкалагічным дыягназам, прасіла дапамагчы ёй сабраць 10 тысяч еўра. Але беларусы не засталіся абыякавымі – неабходную суму сабралі літаральна за адну ноч. Цяпер на рахунак паступіла ўжо больш за 13 600 еўра.

53-гадовая пісьменніца Святлана Курс паведаміла пра свой дыягназ – рак яечніка з метастазамі. Хвароба выявілася ўжо на позняй стадыі, але, як адзначае жанчына, астатнія органы ў добрым стане, і ў дактароў ёсць надзея на паспяховае лячэнне.

Черно-белая фотография с женщиной.

Святлана Курс.

Нягледзячы на тое, што асноўнае лячэнне (хіміятэрапія, аперацыя, медыцынскі догляд) Святлана атрымлівае бясплатна ў польскім Нацыянальным анкалагічным цэнтры, ёй спатрэбіліся грошы на паўсядзённыя выдаткі. Гэта арэнда жылля, дарога да клінік, медыкаменты, спецыяльнае харчаванне і іншыя неабходнасці. Усяго яна прасіла 10 тысяч еўра.

«У маім становішчы прасіць не сорамна, таму што мне адной не справіцца», – напісала Святлана.

Пасля публікацыі звароту беларусы масава адгукнуліся і неабходную суму сабралі менш чым за суткі. Цяпер агульны збор складае ўжо 13 687 еўра – значна больш, чым чакалася.

Святлана дзякуе кожнаму, хто адгукнуўся: «Дзякуй, што вы побач. У прыгодзе і ў карагодзе».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: з асабістага архіва Святланы.

#Польша #Беларусь
Еще по этой теме:
Крута! Андрэй Горват выдаў новую кнігу пра палац у Нараўлянскім раёне
Беларуская писательница написала книгу о страхе, силе и поиске себя (ее уже можно купить)
Умерла экс-политзаключенная – у нее был рак, выявленный еще в колонии
поделиться