Соевая свечка ў форме слоіка згушчанага малака. Фота: @Carnuska, Instagram.com.

Беларускі брэнд прыдумаў навінку, якая спадабаецца тым, хто сумуе па Беларусі

Соевая свечка ў форме слоіка згушчанага малака. Фота: @Carnuska, Instagram.com.

Брэнд Carnuska, які стварае ўтульнае адзенне і свечы для беларусаў, 1 сакавіка паведаміў у Instagram пра навінку – соевую свечку ў форме слоіка згушчанага малака з водарам вяршковай згушчонкі.

мы здесь

«Вы калі-небудзь адчувалі пах чыстага шчасця? Я закансервавала яго спецыяльна для вас і цяпер прэзентую супернавінку – соевую свечку ў выглядзе слоіка згушчанага малака з водарам вяршковай згушчонкі. Салодкага, пяшчотнага і такога знаёмага водару, быццам у вас у руках апынуўся сапраўдны квіток у шчаслівыя ўспаміны. Гэта ідэальны мэтч для тых, хто вырас на згушчонцы і цяпер жыве з настальгіяй у сэрцы», – напісалі ў допісе @Carnuska.

Свечка зроблена з прэміяльнага соевага воску з араматызатарамі. Як паведамляецца, адна свечка можа гарэць каля 80 гадзін бесперапынна.

Замовіць навінку можна праз асабістыя паведамленні ў Instagram. Дастаўка магчымая па ўсім свеце: «Не важна, дзе вы цяпер сумуеце па Беларусі: у Варшаве, Вільнюсе, Нью-Ёрку ці Сіднэі».

Дарэчы, да гэтага Kyt__media сумесна з брэндам do.not.pretend стварылі лімітаваную калекцыю свечак з атмасферай восеньскага Мінска.

Свечкі пад назвай «Як пахнеш ты, восеньскі Мінск» выйшлі 27 кастрычніка. Стваральнікі апісвалі пах як спалучэнне свежасці, цяпла і спакою – менавіта такім яны бачаць горад восенню.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
В Беларуси создали свечи с запахом осеннего Минска. Как думаете, чем он пахнет?
За день
поделиться