«Куфар Нерухомасць» стварыў стыкерпак для тэлеграма на беларускай мове, каб дзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандровак па Беларусі.

Беларускамоўныя стыкеры для Telegram «Вандруйце па Беларусі разам з намі!» выглядаюць як паштовыя маркі. У аснове сюжэтаў – адметныя сімвалы краіны ў спалучэнні са звыклымі ва ўжытку фразамі.

Бясплатна спампаваць пакет стыкераў можна па спасылцы.
Вось тут ёсць некалькі маршрутаў для вашых вандровак па Беларусі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Re.kufar.by