Кіраўніца інклюзіўнага праекта «Краіна Оз», псіхолагіня і мастачка Каця, запрасіла ўсіх ахвотных далучыцца да роспісу сцен псіханеўралагічнага інтэрната. Праект працуе з людзьмі з асаблівасцямі развіцця і выкарыстоўвае мастацтва як спосаб падтрымкі і самавыяўлення.
В інстаграме праекта _stranaoz днямі з’явілася запрашэнне для мастакоў узяць удзел у роспісе сцен псіханеўралагічнага інтэрната.

Псіханеўралагічны інтэрнат. Фота: @_stranaoz, Instagram.com.
«Сябры-мастакі, запрашаем усіх ахвотных распісваць сцены інтэрната, каб прагнаць мясцовы смутак. Плошча вялізная. Можна ўзяць маленькую сценку, можна – вялізную. На дабрачынных пачатках. Фарбы будуць. Эскіз – ваш аўтарскі! Нічога складанага, суцэльная творчасць», – напісала Каця, кіраўніца праекта «Краіна Оз».
Што гэта за праект?
Так Каця расказвала пра свой праект:
«Гэта невялікая група мастакоў з псіханеўралагічнага інтэрната (у якім я працую) пад маім кіраўніцтвам. “Краіна Оз” у першую чаргу пра мастацтва. Пра свабоднае мастацтва ў складаных абставінах. Пра магчымасці, якія з’яўляюцца з ніадкуль, як цуд. Пра магчымасць і благасць быць не такім, як усе».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















