У беларускай спявачкі стартаваў папярэдні заказ на кнігу пра пошук сябе і дапамогу іншым

Беларуская спявачка Святлана Бень рыхтуе да выдання дзіцячую кнігу «Беспрацоўнае дрэва» з ілюстрацыямі Ліны Хесэ, але наклад будзе надрукаваны толькі пры дастатковай колькасці перадзамоў.

Беларуская спявачка Святлана Бень рыхтуе да выдання дзіцячую кнігу «Беспрацоўнае дрэва» з ілюстрацыямі Ліны Хесэ, але наклад будзе надрукаваны толькі пры дастатковай колькасці перадзамоў.

Як піша аўтарка кнігі ў сваім інстаграме, гэта гісторыя пра дрэва, якое вымушана пакінуць парк, дзе ўсё жыццё «працавала» дрэвам. Яго дарога – поўная прыгод, цудаў, небяспек і нечаканых сустрэч. Кніга закранае важныя тэмы сяброўства, пошуку сябе і дапамогі іншым.

Выдавецтва «Мяне няма» гатовае выдаць кнігу, калі чытачы падтрымаюць праект. Аформіўшы перадзамову, можна не толькі атрымаць выданне на беларускай мове, але і дапамагчы кнізе «з’явіцца» на свет. Кошт кнігі ў цвёрдай вокладцы па перадзамове – 70 зл.

Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што апошні альбом «Прыём!» у Святланы Бень выйшаў у снежні 2022 года, і гэта была першая паўнафарматная студыйная праца беларускай спявачкі з часоў альбома «Музыка – усё!» (2015) гурта «Серебряная свадьба».

Вяртанне вакалісткі і аўтаркі песень адбылося ў тандэме з мультыінструменталісткай і саўндпрадзюсаркай Галяй Чыкіс (яна ж Chikiss).

Абедзве выраслі ў Віцебску, а цяпер зноў аб’ядналіся ў Берліне, куды Святлана Бень пераехала летам 2022-га. Там жа яны запісалі свой сумесны альбом «Прыём!».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Германия #Беларусь
Еще по теме:
Беларусы абнавілі дадатак з бясплатнымі дзіцячымі аўдыякнігамі. Ужо спампавалі?
За день
Выйшла яшчэ адна файная кніга пра Мінск (з ілюстрацыямі горада розных эпох)
За день
Частное издательство «Кнігазбор», которое работало почти 30 лет, закрыли
За день
поделиться