Беларускі праект шукае спецыялістаў, якія ўмеюць тлумачыць складаныя рэчы простымі словамі і без гвалту

Беларускі праект «Тлумач», які развівае ідэю адукацыі без гвалту і стрэсу, абвясціў пра пошук экспертаў і экспертак для індывідуальных заняткаў. Фаўндарка праекта Ганна кажа, што мэта ініцыятывы – зрабіць навучанне больш чалавечным і даступным, а таксама даць магчымасць настаўнікам і вучням камфортна ўзаемадзейнічаць без фраз кшталту «не задавай лішніх пытанняў».

У «Тлумачы» будуць рады тым, хто любіць тлумачыць складанае простымі словамі, гатовы падзяліцца ведамі і падзяляе каштоўнасці гуманнай адукацыі. Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму ў Google.

Фармальная педагагічная адукацыя не абавязковая – важнай з’яўляецца сама экспертыза і жаданне вучыць з павагай да чалавека. У базе ўжо ёсць спецыялісты самага рознага профілю: ад замежных моў, матэматыкі і праграмавання да Canva, Java і малявання. Праект адкрыты для экспертак і экспертаў з любых сфер.

У гэтым годзе каманда «Тлумача» таксама запусціла Боціка – штучны інтэлект, навучаны на правераных кнігах і даследаваннях па негвалтоўнай камунікацыі. За некалькі месяцаў ён дапамог больш чым 600 беларускім бацькам разабрацца ў складаных сітуацыях з дзецьмі. Цяпер ён пашырае функцыі і вучыцца кансультаваць не толькі пра камунікацыю, але і пра навучанне і творчасць.

Боцік «Тлумача». Фото: @tlumac_me, Instagram.com.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Беларуским школьникам нельзя будет получить образование за пределами Беларуси? Разбираемся в новой редакции закона (обновлено)
«Лучший лагерь республики, а ребенок сидит и плачет из-за их безалаберности и халатности». Государство взялось за частные лагеря – кажется, получить неформальное образование станет сложнее
«80% учителей были в ужасном состоянии». Эксперт – о том, что сейчас происходит со школьным образованием в Беларуси и что с ним не так
поделиться