У канадскім выдавецтве Grunwald Publishing выйшла аповесць Максіма Гарэцкага «Дзве душы». Пераклад на англійскую мову зрабіла заснавальніца выдавецтва Воля Яноўская, піша Bellit.info.
Кніга ў перакладзе мае назву Maksim Haretski «Two Souls» і прадаецца на самых папулярных інтэрнэт-пляцоўках (у тым ліку на Amazon) у двух фарматах: электронным і друкаваным.
«Для ЗША і асабліва Канады, “краін імігрантаў”, дзе жывуць мільёны прадстаўнікоў розных “маленькіх” культур, нацый і моў, пытанні аб асіміляцыі, захаванні, вызначэнні і выбудове ідэнтычнасці застаюцца актуальнымі, і дыялогі аб гэтым тут не спыняюцца. Таму я спадзяюся, што нашы пераклады дапамогуць прасунуць нашу культуру і наратыў, пашырыць след і стануць часткай больш шырокага культурнага абмену», – пракаменціравала перакладчыца з нагоды выхаду кнігі.


Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Bellit.info.