У Вільнюсе 4 мая адбудзецца прэзентацыя Hutkasmachnaa window gallery і artists talk з мастаком арт-групы і творцамі, якія бралі ўдзел у стварэнні арт-аб’ектаў суполкі.

Як расказваюць мастакі арт-суполкі, галерэя Hutkasmachnaa ужо некалькі дзён як адкрыта і працуе па прынцыпе «аднаго акна» ў выдатным месцы @createculture.space (Vilnius, Karmelitu g. 5).
У гэты чацвер, 4 мая, у 19:00 адбудзецца афіцыйная прэзентацыя і размова з мастаком арт-групы. Таксама ў імпрэзе прымуць удзел беларускія творцы, якія ў розны час працавалі з Hutkasmachnaа.
Акрамя таго, плануецца лекцыя па тэме рэалізацыі праектаў «не ў той час і не ў тым месцы». А яшчэ можна будзе купіць мерч «Хутка Смачна». Вось тут і тут мы пісалі пра крутыя цішоткі ад арт-групы.
Калі: 4 мая, 19:00.
Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų gatvė, 5).
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.