Выйшаў новы сінгл, які можа стаць хітом гэтага лета

Выйшаў новы сінгл, які можа стаць хітом гэтага лета
5 чэрвеня польскі дуэт Sw@da x Niczos выпусціў новы трэк «Чырвонае неба». Гэта песня на падляшскай гаворцы, дзе традыцыйны фальклор яскрава спалучаецца з сучасным рэпам і клубнай музыкай.

5 чэрвеня польскі дуэт Sw@da x Niczos выпусціў новы трэк «Чырвонае неба». Гэта песня на падляшскай гаворцы, дзе традыцыйны фальклор яскрава спалучаецца з сучасным рэпам і клубнай музыкай.

Пасля ўдзелу ў польскім нацыянальным адборы на «Еўрабачанне», дзе артысты занялі другое месца і саступілі спявачцы Юстыне Сцячкоўскай, яны вярнуліся з новым матэрыялам. У «Чырвоным небе» яны расказваюць гісторыю пра падарожжа праз лес і вяртанне да сваіх каранёў. Трэк адрозніваецца моцным рытмам, гіпнатычным вакалам і танцавальнай энергетыкай.

Калі памятаеце, напрыканцы 2024 года музычны дуэт Sw@da x Niczos прадставіў свой першы поўнафарматны альбом «#Індавудз». У рэлізе 11 трэкаў, якія ўжо палюбіліся беларусам: напрыклад, «Хаджу Я» і «На бяседзе». Але ёсць і музычныя сюрпрызы: «Прадмова», «Люстэрка» і «Одэ дом».

Разам з альбомам дуэт выпусціў бэкстэйдж-ролікі, канцэртныя відэа і нават касеты. Адкрылася і інтэрнэт-крама з мерчам, якая хутка стане даступна па-беларуску.

А што гэта за дуэт?

Фішка дуэта – рэп на падляшскай гаворцы, якая спалучае ў сабе традыцыйныя матывы з напорыстым бітам. Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што Sw@da (сапраўднае імя – Віктар) і Ніка Юрчук працуюць разам ужо некалькі гадоў.

Звычайная гісторыя: яна пяе, ён піша музло. Але гэты дуэт моцна адрозніваецца ад мільярда падобных калабарацый па ўсім свеце: Ніка спявае на падляшскай мове, а Віктар спрабуе ўпакаваць гэту мову ў трэндавыя біты і мелодыку.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Відэа: Youtube.com.

 

#Польша #Беларусь
Еще по этой теме:
У польскім фінале адбору «Еўрабачання» будзе выступаць дуэт, які спявае на беларускім дыялекце
Крута! Беларусы зрабілі аўдыяспектакль пра легенду беларускай паэзіі
Беларусы абнавілі дадатак з бясплатнымі дзіцячымі аўдыякнігамі. Ужо спампавалі?
поделиться