Мастацкая майстэрня Dzivne у Гданьску сумесна з Інкубатарам суседскай энергіі запрашаюць на адкрыццё галерэі муралаў у Дольным мястэчку 19 кастрычніка.
Заснавальніцы Dzivne Ксенія Логавая і Яна Каспяровіч, а таксама беларускія і польскія мастакі аб’ядналіся з мэтай пераўтварэння старога трамвайнага дэпо ў сапраўдную галерэю.
У рамках праекта мастакі стварылі 12 тэматычных муралаў, якія выкананы ў розных тэхніках. Пры гэтым сюжэты выяў падкрэсліваюць сутнасць самога месца.


На адкрыцці ўсе ўдзельнікі праекта падпішуць свае працы, раскажуць больш пра кожную, а таксама прапануюць гасцям стварыць адну сумесную працу. Пасля гэтага ўсе госці змогуць наведаць майстэрню Dzivne, абмеркаваць будучыя культурныя праекты для Гданьска і магчымыя калабарацыі, а таксама пазнаёміцца бліжэй.
Калі: 19 кастрычніка, 15:00.
Дзе: Гданьск, Kurza, 1.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.