У Варшаве можа з’явіцца новы пункт «цяпла і творчасці» для вашых сустрэч і не толькі

У Варшаве беларусы ствараюць утульную творчую прастору пад назвай «Кватэра.27». Тут будуць ладзіцца майстар-класы, лекцыі, вечарыны і проста сяброўскія сустрэчы. Каб адкрыць праект, арганізатары просяць дапамогі праз краўдфандынг.

У Варшаве беларусы ствараюць утульную творчую прастору пад назвай «Кватэра.27». Тут будуць ладзіцца майстар-класы, лекцыі, вечарыны і проста сяброўскія сустрэчы. Каб адкрыць праект, арганізатары просяць дапамогі праз краўдфандынг.

Лявон Халатран, былы палітвязень і экс-менеджар бара ОК16, расказаў у сацсетках, што ў Варшаве ствараецца новае месца для беларусаў і беларусак – прастора «Кватэра.27».

Паводле яго слоў, гэта не проста звычайная кватэра, а своеасаблівы культурны аазіс: тут можна будзе праводзіць імпрэзы, кватэрнікі, майстар-класы, прагляды фільмаў, лекцыі і выставы, адзначаць святы або проста сустракацца з сябрамі за кубачкам кавы.

Ініцыятарам праекта стаў мастак і выкладчык Міша Шаціла, які некалькі гадоў вучыць дзяцей маляваць. Ён разам з сябрамі (Лявонам, Веранікай, Янай і Лізай) уласнаручна рамантуе кватэру ў старой варшаўскай камяніцы, каб стварыць адкрытую прастору для супольнасці.

@levondjan

🔥Хэй! Мы запускаем збор на Gronka! https://gronka.org//causes/recEnBvpYMD5uF277 У Варшаве нараджаецца новая беларуская кропка цяпла і творчасці — Кватэра.27. Гэта не проста кватэра, а маленькі сусвет для беларусаў і беларусак: творчая майстэрня, месца для івэнтаў, вечарын, выстаў ці проста сустрэчы за кавай ды размовамі з сябрамі і сяброўкамі. За праектам стаяць мастак Міша Шаціла і яго сябр:оўкі Лявон, Вераніка, Яна і Ліза — людзі, якія сваімі рукамі аднаўляюць кватэру ў старой камяніцы, каб стварыць месца для культуры, творчасці і супольнасці. І зараз камандзе патрэбна ваша дапамога, каб давесці справу да канца 💛 Навошта грошы? Каб зрабіць кухню, нармалёвае святло, паставіць тэхніку і купіць аўдыёабсталяванне — каб усё працавала, гарэла і натхняла! За вашу падтрымку — супер-прыемныя лоты: экскурсіі, малюнкі, майстар-класы, вячэры і нават вечарынка пад ключ. Падтрымайце Кватэру.27 на Gronka — і станьце часткай новай беларускай прасторы ў самым сэрцы Варшавы 💫 Спасылка на збор – у шапцы профілю. #варшава #беларусь #прастора #ai #минск

♬ original sound - Левон

Каманда ўжо зрабіла рамонт, сабрала частку мэблі і падрыхтавала першыя майстар-класы, але для паўнавартаснага запуску яшчэ патрэбна дапамога: грошы на кухонную тэхніку, якаснае асвятленне, аўдыёабсталяванне і іншыя дэталі, якія зробяць прастору па-сапраўднаму камфортнай.

Збор сродкаў ідзе на платформе Gronka, дзе кожны ахвяравальнік можа атрымаць прыемны падарунак у якасці падзякі: экскурсію, каву з печывам, эксклюзіўны малюнак, рамантычную вячэру, удзел у майстар-класе або нават вечарыну «пад ключ».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Gronka.org.

#Варшава #Польша
Еще по этой теме:
«Беларуски готовы потратить на красоту больше времени и денег, чем польки». Беларуска – о том, как открыть салон красоты в Варшаве
«Месячная зарплата моей команде – это 3 года очень хорошей жизни на Бали». Почитайте, как минский ресторатор открыл сеть заведений в Варшаве
Круто! В Варшаве скоро откроется второе бистро Mon Nom, как на Тракторном
поделиться