«Кропкі часу» – гэта лімітаваная калекцыя, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, якая складаецца з 3 мадэлей гадзіннікаў і будзільнікаў. Прэзентавалі калекцыю ў мінулым верасні.
«Натхненнем паслужыла наша родная мова з яе неверагодна багатай разнастайнасцю дыялектаў. Яны падобныя да пунктаў на карце, якія былі раскіданы па тэрыторыі нашай краіны», – піша каманда завода.
На шкле размешчаны ўнікальныя або найбольш ужывальныя дыялекты кожнага рэгіёна, а на цыферблаце акрэслены межы Беларусі.


Арыгінальная выява дапаўняецца злучэннем стрэлкі гадзінніка з кропкай на цыферблаце ў выглядзе літары «i».
Кошт – 499 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: «Луч».