Беларусы паказалі, якія робяць цацкі з беларускім вайбам. Вам спадабаюцца

Беларусы паказалі, якія робяць цацкі з беларускім вайбам. Вам спадабаюцца
Карыстальніца з нікам tavkintoy на днях паказала ў сацсетках, якія беларускія сувеніры яны робяць удваіх з партнёрам. За дзень публікацыя сабрала каля 1000 лайкаў і больш за 80 каментарыяў, дзе людзі хваляць іх працу.

У допісе аўтарка піша, што іх завуць Саша і Ілона і «на дваіх ім 71 год». Яны займаюцца стварэннем беларускіх сувеніраў: Ілона шые цацкі, а Саша робіць магніты.

«Пачыналі са свайго Браслава. Але зараз магніты Сані вы можайце знайсці ў розных гарадах і мясцінах нашай краіны», – сказана ў пасце.

Праца Сашы і Ілоны. Фота: @tavkintoy, Threads.com.

На фота, якімі яны падзяліліся, – тэкстыльныя цацкі і магніты з лакальнымі матывамі: птушкі, звяркі, а таксама ілюстрацыі з беларускімі надпісамі і краявідамі.

У каментарыях пад пастом многія падтрымалі і пахвалілі іх працу.

«Классные сувениры. Успехов вам», – пажадала marinashuliak1742021.

«Какие вы молодцы. Как просто звучит: магниты и игрушки. А на деле – море креатива и таланта!» – напісала irina_prilukova.

«Файны азёрны мерч!» – лічыць movchanska.vika.

«Вось гэта сапраўдны беларускія супевінры, а не ўсякія там матрёшкі і хохлома. Прыгожа атрымоўваецца ў вас», – напісаў zmicier100.

На днях CityDog.io таксама расказваў пра беларуса з нікам shamaaaich. Ён шые «даўгавечныя» сумкі з выкарыстаннем прэміяльных матэрыялаў і фурнітуры, якія можна насіць рознымі спосабамі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Помните сувениры с минскими люками? Нашли, где и почем их купить
За день
поделиться