Фота: @kapystka_, Threads.com.

На Кастрычніцкай вуліцы партрэт Караткевіча з сабакам замянілі на іншы малюнак

Фота: @kapystka_, Threads.com.

Гэта заўважыла карыстальніца Threads пад нікам @kapystka_. І паказала, як цяпер выглядае месца, дзе быў знакаміты партрэт пісьменніка.

мы здесь
поделиться

Графіці з партрэтам Уладзіміра Караткевіча на вуліцы Кастрычніцкай (каля бліннай «Дэпо», дом № 23) у Мінску з’явіўлася прыкладна ў 2015 годзе. На тым малюнку пісьменнік трымаў на руках двух маленькіх кацянят.

Першы варыянт малюнка з Караткевічам.

Гэта першы варыянт малюнка. Скрыншот: Minsknews.by.

Пазней, у лютым 2020 года, на тым самым месцы з’явіўся новы малюнак. Ранейшы сюжэт замянілі іншым партрэтам пісьменніка з фотаздымка – са шчырай усмешкай і сабакам замест кацянят.

Другі варыянт малюнка з Караткевічам.

Другі варынт. Фота: @kapystka_, Threads.com.

А на днях мінчанка @kapystka_ падзялілася ў Threads новай працай:

Новы малюнак на вуліца Кастрычніцкай.

Фота: @kapystka_, Threads.com.

У каментары прыйшоў мастак Яўген Ковэк, які патлумачыў: «11 гадоў таму назад я намаляваў гэтага Караткевiча, да яго былi i другiя малюнкi. Прыйшоў час стварыць новае, вось я гэта i зрабiў, новы малюнак пад мазаiку». І дадаў, што ўсе вокны гэтага будынка ў левай і правай частцы відазмяняюцца і абнаўляюцца новымі малюнкамі.

А вось што яшчэ беларусы пісалі пад пастом мінчанкі:

«Ай не.... Ну навошта!? Мазаіка цудоўная, але ж ёй можна было знайсці іншае месца. Навошта прыбіраць Караткевіча? У Мінску яго і так бракуе... Ні вуліцы, ні сквера, ні помніка, ні музея... Быў вось гэты цудоўны партрэт. Каму ён замінаў?» – не разумее @alena_sh1982.

«Праходзіла міма, пакуль стваралі мазаіку – вельмі падыходзіць асяроддзю. І папярэдні малюнак – легенда!» – лічыць @darazhenkava.

«Хз, абнулілі каштоўнасць старой працы, а новай яе яшчэ набіраць», – адзначае @bk4b8h_d8d7_v6prtr.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Минск
поделиться
Добавьте нас в источники Google