Сёння, 23 кастрычніка, беларускі брэнд адзення TSUDA прадставіў новую мадэль футболак пад назвай Vёska. На выбар ёсць два колеры.
Малюнак на футболцы нагадвае драўлянае акно з карункавымі фіранкамі і стаўнямі – спасылку на эстэтыку беларускай вёскі. Прынт нанесены метадам шаўкаграфіі, у цэнтры размешчаны надпіс TSUDA.




Футболкі. Фота: @tsuda_project, Instagram.com.
Футболкі пашыты са шчыльнай бавоўны з эластанам, прадстаўлены ў двух колерах – бэжавым і чорным – і ў трох памерах: S-M, M-L, L-XL. Кошт – 325 зл. (78 еўра).
Заснавальніца брэнда Ганна ўжо некалькі гадоў развівае TSUDA. Яе вопратка – гэта праява любові да Беларусі. У ліпені 2023 года яна абвясціла пра рэінкарнацыю брэнда ў Варшаве: «Я лічу, што добра рабіць можна толькі тое, што цябе шчыра хвалюе. Таму праект пра маю родную краіну Беларусь, дзе я больш не жыву, пра моду і пра адзенне.
TSUDA – гэта мой асабісты сумленны водгук на тое, што цяпер адбываецца з маёй краінай. Я буду паказваць гэта так, як лепш за ўсё ўмею: праз творчасць і добрае адзенне. Гоў рабіць!»
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.