Беларусы прэзентавалі настольную гульню «52», якая дапаможа вам лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх.


Што за гульня
Аўтарам гульні стаў беларускі творца Кірыл Стаселька, які распрацаваў канцэпцыю і дызайн настолкі.
Настолка складаецца з 52 картак, у якіх сабраны нечаканыя пытанні, якія рэдка выпадае задаць сабе і сваім знаёмым. Сярод іх ёсць этычныя дылемы, філасофскія ды псіхалагічныя пытанні, каштоўнасныя альтэрнатывы.
Як гуляць
У настолку можна гуляць аднаму ды зрабіць свой унутраны свет і жыццё больш усвядомленымі, а можна гуляць з сябрамі, каб стаць да іх яшчэ бліжэйшымі.
Дзе і як набыць
Гульню ўжо можна набыць за 35 руб., 11 еўра або 45 злотых, а можна замовіць анлайн у любы пункт свету праз Instagram.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.