18.10.2022
На беларускамоўнага экскурсавода Ігара Хмару завялі крымінальную справу
Экскурсавод быў затрыманы напачатку жніўня падчас шпацыру ў цэнтры Мінска. Праваабаронцы адзначалі, што імавернай прычынай затрымання было тое, што Ігар размаўляў па-беларуску. Цяпер на хлопца заведзена крымінальная справа.