На гэтых выхадных у Мінску перакрыюць рух на некалькіх цэнтральных вуліцах

У сувязі з масавымі мерапрыемствамі ў Мінску 6 і 7 верасня зменіцца арганізацыя дарожнага руху. Публікуем поўны спіс участкаў, дзе перакрыюць дарогу.

У сувязі з масавымі мерапрыемствамі ў Мінску 6 і 7 верасня зменіцца арганізацыя дарожнага руху. Публікуем поўны спіс участкаў, дзе перакрыюць дарогу.

Сёння, 4 верасня, у тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што 6 верасня з 16:00 да 00:00 забароняць рух транспарту па вуліцы Кірава – на ўчастку ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Свердлава.

Месца, дзе будуць перакрыты ўчасткі 6-га. Скрыншот: Google.com/maps.

7 верасня перакрыцці будуць больш маштабнымі і ў розны час на розных участках:

00:00–17:00

  • Вуліца Кірава (ад Камсамольскай да Свердлава).

07:00–13:00

  • Праспект Незалежнасці (ад Янкі Купалы да плошчы Перамогі, уключаючы кальцавую развязку).
  • Вуліца Кісялёва (ад Чырвонай да пл. Перамогі).
  • Мясцовы праезд праспекта Незалежнасці (ад Кісялёва да Камуністычнай).
  • Вуліца Камуністычная (ад праезда да Куйбышава).
  • Вуліца Куйбышава (ад Камуністычнай да Янкі Купалы).
  • Вуліца Янкі Купалы (ад Куйбышава да Максіма Багдановіча).
  • Вуліца Старажоўская.
  • Праспект Машэрава (ад Старажоўскай да праспекта Пераможцаў).
  • Праспект Пераможцаў (ад Арлоўскай да Леніна).
  • Вуліца Леніна (ад праспекта Пераможцаў да Інтэрнацыянальнай).

07:00–14:00

  • Праспект Незалежнасці (ад Свердлава да Янкі Купалы).
  • Вуліца Леніна (ад Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці).

07:00–15:00

  • Вуліца Свердлава (ад Кірава да праспекта Незалежнасці).
  • Праспект Незалежнасці (ад Свердлава да часовага кальцавога скрыжавання каля БДУ).

07:00–16:00

  • Вуліца Свердлава (ад Кірава да Ульянаўскай).
  • Цотны бок Ульянаўскай (ад Свердлава да Леніна).

07:00–17:00

  • Вуліца Кірава (ад Леніна да Камсамольскай).

12:00–14:00

  • Вуліца Янкі Купалы (ад праспекта Незалежнасці да Інтэрнацыянальнай).
  • Вуліца Інтэрнацыянальная (ад Янкі Купалы да Леніна).

7 верасня ў горадзе пройдзе ўжо традыцыйны паўмарафон – яго праводзяць з 2013 года. Старт самай кароткай дыстанцыі (10,5 км) прызначаны на 9:00, а ўдзельнікі самай працяглай (21 км) выйдуць на старт а 10:00.

Забегі пачнуцца каля ўваходу на стадыён «Дынама» на вуліцы Кірава, а фінішаваць бегуны будуць ужо ўнутры – на лёгкаатлетычным ядры стадыёна.

 

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
В центре Минска снова меняют схему объезда моста. А когда закончится ремонт?
За день
Мост между Каменной Горкой и Ждановичами планируют построить уже в 2026 году
За день
поделиться