13 кастрычніка yakhontn апублікавала ў сваім інстаграме новыя навагоднія цацкі ў форме ялінкі. Вырабы ўжо можна замовіць.
«Да Новага года засталося 79 дзён! А гэта значыць, што прэзентую вам другую з трох цацак калекцыі гэтага года. Ялінкі з пахам даступныя для замовы», – напісала yakhontn.
Цацкі зроблены ў форме ялінкі, на іх сінім колерам нанесены надпісы на беларускай мове. На кожнай таксама пазначаны 2027 год.


Навагоднія цацкі ў форме ялінкі. Фота: @yakhontn, Instagram.com.


Навагоднія цацкі ў форме ялінкі. Фота: @yakhontn, Instagram.com.
Раней беларускае выдавецтва «Папуры» паказала два календары на 2027 год. Адзін з іх – адрыўны з ілюстрацыямі Аляксандры Атлас, другі – перакідны, над якім працавалі Вера Сірата і Юлія Гайдук.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















