16 кастрычніка (чацвер) стартуе цыкл лекцый «Больш чым прыгожа» з выкладчыкам сусветнай мастацкай культуры Дзмітрыем Салодкім. Ён дапаможа зразумець, як праз мастацтва можна даследаваць сябе і свет.
На курсе будзе дзесяць анлайн-сустрэч, прысвечаных розным спосабам разумення мастацтва. Удзельнікі разам з лектарам абмяркуюць, як творы выходзяць за межы эстэтыкі і нясуць глыбокія сэнсы. Асобна закрануць беларускія культурныя помнікі і іх месца ў сусветным кантэксце.

Цыкл лекцый. Фота: Дзмітрый Салодкі.
Лекцыі правядзе Дзмітрый Салодкі – выкладчык сусветнай мастацкай культуры, куратар выставачных праектаў, член Міжнароднага савета музеяў (ICOM) і былы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
«Курс спалучае элементы культуралогіі, гісторыі і псіхалогіі, адкрываючы шлях да глыбейшага разумення чалавека праз мастацтва», – падкрэслівае Дзмітрый.
Першае занятак адбудзецца 16 кастрычніка (чацвер) у 20:00 па мінскім часе на YouTube-канале.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.