Беларусы выпусцілі бірулькі і стыкеры з беларускім вайбам, якія вам сапраўды спадабаюцца

Блогеры пад нікам @malina_blr на днях паказалі ў сваім інстаграме новыя сувеніры: бірулькі з назвамі гарадоў, вуліц, у выглядзе «Белпошты», лідскага квасы і іншыя. Купіць іх ужо можна ў прасторы «Сапраўдны шоўрум» на Кальварыйскай, 21/8.

Блогеры пад нікам @malina_blr на днях паказалі ў сваім інстаграме новыя сувеніры: бірулькі з назвамі гарадоў, вуліц, у выглядзе «Белпошты», лідскага квасы і іншыя. Купіць іх ужо можна ў прасторы «Сапраўдны шоўрум» на Кальварыйскай, 21/8.

@malina_blr расказалі, што стварылі серыю бірулек на беларускую тэматыку. Сярод іх – назвы гарадоў, вуліц, сілуэты карты Беларусі, а таксама бірулькі ў выглядзе бутэлькі лідскага квасу, літары «Ў» і сіняй паштовай скрыні «Белпошты».

Бірулькі. Фота: @malina_blr, Instagram.com.

Да гэтага каманда зрабіла стыкеры і паштоўкі. Сярод папулярных – «Не прислоняться», «Асцярожна, дзверы зачыняюцца», «Прыпынак “Шчасце”», а таксама выявы рознага гарадскога транспарту.

Стыкеры і бірулькі. Фота: @malina_blr, Instagram.com.

Купіць сувеніры можна ў прасторы «Сапраўдны шоўрум» побач з метро «Маладзёжная» па адрасе Кальварыйская, 21/8. Графік працы: з аўторка да нядзелі з 12:00 да 20:00.

Асартымент абнаўляюць два разы на тыдзень: па серадах і пятніцах.

Дарэчы, у сярэдзіне снежня блогеры Obzoor.by апублікавалі на сваёй старонцы ў інстаграме падборку ёлачных цацак, якія, па задумцы аўтараў, маглі б павесіць на ёлку «ўсе беларусы».

Сярод «цацак» – мініяцюрны БЕЛАЗ, зубр, мінскі трамвай, а таксама вядомыя прадукты і брэнды: марожанае «Сталічнае», Мірскі замак, бабруйскі зефір, касметыка Belita і прысмакі. Усё гэта аформлена як класічныя ёлачныя ўпрыгажэнні і развешана на святочнай ёлцы.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Помните сувениры с минскими люками? Нашли, где и почем их купить
За день
поделиться