На сайце KFC у Беларусі з’явілася беларуская версія. Цяпер карыстальнікі могуць выбраць беларускую мову проста на сайце сеткі.
Пра гэта ў Threads напісаў карыстальнік з нікам Spravavy Čalaviek. У сваім допісе ён адзначыў, што разам з увядзеннем беларускага меню на сайт вярнулася і беларуская мова.
«Беларускае меню выглядае вельмі цікава, думаю пакаштаваць чагось! Беларуская мова сайта – вельмі крута! Можа быць, нават і ў кіёсках ужо ёсць? (Сам праверыць пакуль не маю магчымасці)», – напісаў Spravavy Čalaviek.


Беларуская мова на сайце KFC. Скрыншоты: @Spravavy Čalaviek, Threads.com.
На сайце KFC сапраўды працуе раздзел з беларускім меню. Яго апісваюць як «Традыцыі на новай хвалі». У гэтым меню прадстаўлены некалькі пазіцый:
- Бургер сакавіты;
- Дранікі;
- Бульба Бокс;
- Боксмайстар смачны;
- Дабл Чыкен па-беларуску;
- Клюквяннік: напой з насычаным смакам журавін – у меню з 9 сакавіка.
Згодна з каментарамі пад допісам у Threads, многія карыстальнікі станоўча адрэагавалі на з’яўленне беларускай мовы на сайце.
«Я даже не удержалась и сфоткала коробку, оч красиво. І прыемна», – напісала volchk.a.
«У кіёсках пакуль няма, але файна, што зрабілі гэта на сайце. Яшчэ б дадалі беларускую мову ў мабільным дадатку, было б таксама выдатна», – лічыць kanstantsin_andr.
«Паглядзеў. Збольшага нармальна. Калі яны вызначацца ўжо: якую кальку ўжываць там – пытанне ўжо іншае (куды ні паглядзіш, усё будзе міма). Сайтам не карыстаўся наогул, таму ізноў – чакаем праграму і кіёскі (калі першае адсутнічае ў канкурэнтаў, то другое – у абодвух ёсць)», – пракаментаваў hulec_blr.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















