Выдавецтва Litaralna прэзентавала ў аўдыяфармаце кнігу Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – містычны твор ад аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Творчасць Яна Баршчэўскага прасякнута беларускім фальклёрам і любоўю да жыхароў гарадоў і вёсак паўночнай Віцебшчыны: Полацка, Глыбокага, Расонаў ды шматлікіх іншых. Ён адным з першых спрабаваў звярнуць увагу сучаснікаў на беларускую міфалогію.
Гэта ўжо пяты праект выдавецтва. Да гэта былі агучаны ўсе нумары газеты «Мужыцкая праўда» з удзелам Лявона Вольскага ды іншых вядомых беларусаў, а таксама кнігі «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага, «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча ды «Аповесць майго часу» Ігнація Янкоўскага.
Паслухаць аўдыякнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» бясплатна можна на сайце, а таксама можна падтрымаць працу Litaralna данатамі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.