В рубрике «Минские подъезды» знакомимся со старыми, атмосферными и небанальными подъездами города. Сегодня вот заглянули в парадную посольства Швеции.
Здание на Революционной, 15 построили еще в XIX веке. С тех пор здесь были доходный дом, детский приют, НКВД, Инбелкульт – и вот сейчас посольство Швеции. Благодаря нынешним арендаторам мы можем увидеть подъезд примерно таким, каким он был два века назад.

Как живется посольству Швеции в старом здании, согласилась рассказать Алеся Литвиновская, помощница посла по связям с общественностью.
Что это за подъезд
– Гэты будынак лічыцца гісторыка-культурнай спадчынай, якая ахоўваецца дзяржавай. Будынак належыць гораду, фактычна за яго адказвае КУП “Мінская спадчына”, а пасольства выступае ў ролі доўгатэрміновага арандатара.
Рэканструкцыя будынка пачалася ў сярэдзіне нулявых, і яе рабіла “Мінская спадчына”. Яны займаліся пераважна сценамі і дахам. А дызайн унутры распрацавалі шведскія архітэктары. Усё, што мы цяпер бачым, – іх праект.


Цяпер лесвіца – фактычная копія той, якая была ў будынку напрыканцы XIX стагоддзя. Вітражныя дзверы і падлогу аднавілі па гістарычных малюнках, якія засталіся.
Матэрыялы ўнутры розныя: шведскія, беларускія і нават італьянскія – з усяго свету патроху.

Пасольства адкрылі ў 2008 годзе, да гэтага было толькі аддзяленне. Мы адкрыліся на плошчы Свабоды, таксама ў гістарычным будынку, не менш старым за гэты. Калі пасольства стала расці, мы пераехалі сюды, на Рэвалюцыйную.
Мы любім стары горад, але і вельмі пакутуем ад колькасці машын. Цяпер зрабілі слупкі і шлагбаўмы – стала крыху весялей. Таму што раней часам пасол не мог выехаць з тэрыторыі па 10 хвілін.

Как работало посольство во времена напряженных отношений с Беларусью?
– Калі мы сюды ўехалі, нашым паслом быў Стэфан Эрыксан. У нас было вельмі шмат культурных праектаў, але ўся наша дзейнасць спынілася ў сувязі з напружаннем у шведска-беларускіх адносінах. Паслу не працягнулі акрэдытацыю ў 2012 годзе. Пасольства фактычна прыпыніла ў Беларусі сваю дзейнасць. А мы, мясцовыя супрацоўнікі, вымушаны былі ездзіць на сустрэчы з паслом у Вільнюс.


Дзякуй богу, гэты перыяд доўга не працягнуўся. Праз год мы зноў адкрыліся з іншым часовым павераным, Марцінам Обергам, які потым стаў паслом. А цяпер у нас ужо трэці пасол, на гэты раз жанчына – Крысціна Юханесан.
Дарэчы, шведскі ўрад не так даўно абвясціў сябе фемінісцкім, і жанчыны ў Швецыі сапраўды займаюць многія высокія пасады.



“Гэтыя расліны з зімняга саду Стэфана Эрыксана. Яны выраслі такімі вялікімі, што ён ужо не змог перавезці іх назад, у Швецыю”.
Кстати, почему в посольстве не выдают визы в Швецию?
– Калі нам тэлефануюць: “Вы візы даяце?”, а мы адказваем “не”, пытаюцца: “А што вы там тады робіце? На што вы ўвогуле патрэбны?” Хачу адразу сказаць, што пасольства – гэта не абавязкова тое месца, дзе толькі выдаюць візы: гэтымі пытаннямі займаюцца візавы аддзел і консул.

Функцыі пасольства значна больш шырокія – гэта стасункі на ўсіх узроўнях: палітычныя, эканамічныя, культурныя, сацыяльныя і іншыя. Асноўная задача – прасоўваць Швецыю ў Беларусі, ну і пры патрэбе дапамагаць шведам знаёміцца з Беларуссю таксама.
Хутчэй за ўсё, візавы аддзел ужо ніколі працаваць не будзе. Таму што ва ўсім свеце шведскія пасольствы пераходзяць на аўтсорсінг: проста працуюць праз візавыя цэнтры. І нам няма сэнсу ісці ў адваротным напрамку.

Самы вялікі праект пасольства ў Беларусі – гэта Дзень Швецыі. Мы прывозілі Secret Service, Jenny from Ace of Base, Jay-Jay Johanson. І ў гэтым годзе таксама будзе сюрпрыз – вядомая зорка, але пакуль не скажу якая. Адбудзецца ўсё 1 чэрвеня.
А вот что про здание и подъезд рассказывает краевед
Об истории здания нам согласился рассказать Павел Дюсеков, создатель проекта «Вандроўкі ў мінулае». Историк говорит, что само здание находится на исторической улице Койдановской, которая известна с конца XVI века.


– Калісьці вуліцы Мінска называліся згодна з магдэбургскімі прынцыпамі: куды вяла, так і называлася. Мы стаім на Койданаўскай – гэта выязная вуліца з горада праз Койданаўскую браму, гарадскія валы і да сённяшняга горада Дзяржынска.



Павел: “Швецыя – краіна, якая з павагай ставіцца да гістарычнай спадчыны, таму, калі сюды прыйшло пасольства, яно вырашыла аднавіць будынак атмасферна і нават звярнула ўвагу на дробныя дэталі. Напрыклад, дзверы – другіх такіх няма ва ўсім горадзе! Ніхто раней з гэтай нагоды не замарочваўся, а яны зрабілі такія ж, як на старых фотаздымках”.
У XVI–XVIII стагоддзях тут жылі заможныя купцы і гандляры, але забудова пераважна была драўлянай. Гэты дом ужо каменны, дзесьці з 1830-х гадоў. Нам вядома па дакументах, што ён захаваўся падчас вялікіх пажараў. Самы вялікі быў у 1881 годзе. Пасля яго дакументаў захавалася больш, і мы ведаем, што тут быў даходны дом.

У гэтым будынку жылі багатыя людзі, яны арандавалі пакоі не кватэрамі, а паверхамі. Адзін з гаспадароў нават зрабіў сабе маленькі грашовы пакой – такі жывы сейф. Цяпер там архіў пасольства. З іншага боку будынка былі складскія памяшканні.

Павел: “Мая любімая рэч тут – гэта плітка. Калі будынак аднаўлялі, знайшлі вось гэты кавалачак – гэта Villeroy & Boch. Яго вырашылі не кранаць, а захаваць як узор таго, як усё выглядала раней. А для ўсяго будынка заказалі падобную плітку”.
Да пачатку ХХ стагоддзя будынак быў у прыватнай уласнасці. Потым часы змяніліся, і ў 1917-м яго канфіскавалі і на некаторы час арганізавалі дзіцячы прытулак.


З 1923 года тут змяшчаўся Інбелкульт (Інстытут беларускай культуры). Янка Купала, Якуб Колас, Вацлаў Ластоўскі і іншыя – цэлы спіс нацыянальных дзеячоў, яны ўсе завітвалі сюды. На пачатку 30-х гадоў гэта быў такі цэнтр мінскай інтэлігенцыі. Але гісторыя Беларусі мянялася, і палітыка беларусізацыі была спынена.

Замест Інбелкульта ў будынку пачаў гаспадарыць НКВД. Тыя залы, якія раней служылі для паседжанняў, ператварыліся ў судовыя. Па чутках, у гэтым будынку быў пакой, дзе выбіваліся пад катаваннямі паказанні.

У гады вайны будынак уцалеў. Пасля на трэцім паверсе працавала пракуратура, на першым і другім – аўтаінспекцыя, адраснае бюро, упраўленне міліцыі і іншыя дзяржаўныя ўстановы. А ў 90-я сюды перабраўся Скарынаўскі цэнтр (асветны цэнтр імя Ф. Скарыны) і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Менавіта з гэтых сцен пачыналіся першыя 40 тамоў Беларускага кнігазбору. Такі вось драматычны лёс у гэтага дома, як, уласна кажучы, і сама гісторыя краіны.

Алеся дадае, што ў 90-я гады з Лондана запрасілі святара ўніяцкай царквы айца Аляксандра Надсана, каб той асвяціў будынак.


Терраса посольства выходит во дворик. Периодически посольство организует тут приемы, а иногда и барбекю.


Этот котик живет в посольстве.





Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Виктория Мехович для CityDog.by.
если у вас оба собеседника дают интервью на белорусском языке, что вам мешало сделать весь текст на нем же?
Фото дверей только разве что с нижнего торца нет ))))