Крута! Тут упершыню выдалі па-беларуску адну з важных кніг пра гісторыю ВКЛ

Выдавецтва «Вясна» прадставіла беларускі пераклад першых двух частак знакамітай гістарычнай сагі літоўскай аўтаркі Крысціны Сабаляўскайце Silva rerum. Гэта кніга лічыцца адной з галоўных падзей літоўскай літаратуры ХХІ стагоддзя.

Гістарычная сага Крысціны Сабаляўскайце Silva rerum

Гістарычная сага Крысціны Сабаляўскайце Silva rerum. Фото: Выдавецтва Вясна, Facebook.com.

Выдавецтва «Вясна» прадставіла беларускі пераклад першых дзвюх частак гістарычнай сагі Крысціны Сабаляўскайце Silva rerum. У Літве гэтая чатырохтомная гісторыя ўжо стала сапраўднай сенсацыяй – кнігі перавыдаваліся больш за 20 разоў і былі перакладзеныя на латышскую і польскую мовы.

Серыя апавядае пра лёс шляхецкага роду Нарвойшаў гербу Касьцеша – ад сярэдзіны XVII стагоддзя да канца існавання Вялікага Княства Літоўскага. Падзеі разгортваюцца як у Вільні, так і ў розных кутках Княства – ад жамойскай вёскі да Нясвіжа і Слуцку.

Нобелеўская лаўрэатка Вольга Такарчук назвала Сабаляўскайце «адным з самых моцных і выразных галасоў гістарычнага рамана ў Еўропе».

Кніга ўжо даступная для набыцця, а ў бліжэйшы час «Вясна» абяцае серыю прэзентацый у розных краінах і гарадах.

Гістарычная сага Крысціны Сабаляўскайце Silva rerum

Гістарычная сага Крысціны Сабаляўскайце Silva rerum. Фото: Выдавецтва Вясна, Facebook.com.

Хто такая Крысціна Сабаляўскайце?

Крысціна Сабаляўскайце – літоўская пісьменніца і даследчыца мастацтва, доктар гістарычных навук. Яна вядомая здольнасцю ператвараць гістарычныя падзеі ў жывое і захапляльнае апавяданне, а яе кнігі высока цэняць як чытачы, так і крытыкі.

Яе раман Silva rerum у 2009 годзе атрымаў званне «Кніга года» ў Літве. Праз два гады аўтарка працягнула гісторыю ў Silva rerum II, прысвечанай вялікай чуме часоў Паўночнай вайны 1707-1710 гадоў, і гэты том таксама стаў «Кнігай года». Сёння Сабаляўскайце называюць адным з наймацнейшых галасоў гістарычнай прозы ў Еўропе.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться