Помните, недавно в «Гардеробе» была дизайнерка, которая придумала коллекцию одежды, посвященную Радзивиллам? А сегодняшняя героиня случайно нашла свитшот из той самой коллекции на барахолке.
Дарка, 17 год, тыктокерка Zorka Venera
– Я ўжо досыць доўга займаюся TikTok і зараз, як кажуць людзі, з’яўляюся адной з топавых беларускамоўных тыктокерак, што для мяне вялікі гонар. Працавала таксама вядучай шоу «Годны ТыкТок», але зараз ужо скончыла працу.
У TikTok я была зарэгістравана з самага пачатку, яшчэ калі ён называўся Musical.ly. Проста па прышпіле здымала (тады яшчэ на рускай мове) нейкія відэа і аднойчы зрабіла закос пад нейкага персанажа, бо была падобная знешнасцю, – і гэта заляцела.
Не забывайте, что в «Гардеробе» можно лайкать образы.
Выбирайте самый крутой!


Я паўгода не магла набыць сабе вышыванку – ніяк не магла прымусіць сябе за ёй схадзіць. А ўчора, калі зразумела, што сёння фотасесія, вырашыла, што трэба нарэшце гэта зрабіць. Пайшла, набыла вышыванку, вярнулася дадому шчаслівая: я лічу, мне вельмі пасуе. Сёння хадзіла на вучобу ў ёй і прыцягнула дахалеры ўвагі.
З гэтай кашуляй, ды і ўвогуле з вышыванкай у мяне асацыююцца творы Караткевіча. Разумею, што жанчыны ў той час не маглі насіць такое адзенне, але адразу адчуваю сябе гераіняй «Каласы пад сярпом тваім».
Завушніцы набыла на «Open Шкаф». Убачыла – і адразу закахалася.



Пачалася раскрутка акаўнта да 10 тысяч, і тады гэта для мяне была вельмі вялікая лічба. Але потым я атрымала ценявы бан, завісла на гэтых 10 тысячах – і наступіла фрустрацыя. Думала ўсё выдаліць, але зразумела, што ўжо доўга гэтым займаюся і TikTok для мяне важны.
Прыкладна ў той жа час я зацікавілася пераходам на беларускую мову і падумала, што новы акаўнт нават на 50 ці 100 падпісчыкаў дапаможа мне набыць упэўненасць і здзейсніць пераход.
І пайшло-паехала: нейкім чынам я рэзка вылецела ў топ, зараз у мяне 28 тысяч падпісчыкаў, і я імкнуся набраць яшчэ болей і працягваць працаваць у гэтым.


Раней я проста на дух не пераносіла зялёны колер, у мяне не было ніводнай зялёнай рэчы. Я думала, што ён мне не пасуе, а потым мой брат набыў розных зялёных цішотак і гэту куртку, я прымерыла – і атрымалася, што гэта крута. Зараз у мяне палова гардэроба ў такіх колерах.
Завушніцы зноў з «Open Шкаф».



Свой стыль менавіта пад TikTok я спецыяльна не змяняла. Лічу, я ўжо доўгі час цікава апранаюся, і падпісчыкам гэта пераважна падабаецца.
Але былі нейкія эксперыменты, якія аўдыторыя прыняла неадназначна. Напрыклад, аднойчы я хадзіла без броваў, і ў каментах пачаліся пытанні, але пераважна людзям падабалася. Хіба што не здымаю відэа з абсалютна дзікім макіяжам, гэткім арт-трэшам, які я люблю, бо не ведаю, як людзі гэта ўспрымуць.


Не помню, адкуль гэта сукенка і навошта я яе набыла, а вось калготкі я зноў жа купіла перад нашай сустрэчай.
Доўга хацела каляровыя калготкі, таму што абажаю такія акцэнты ў аднатонным адзенні, і, як і з першым лукам, нарэшце прымусіла сябе паехаць у ЦУМ і набыць іх.



Я зараз нават не ведаю, што паўплывала на мой стыль. Увогуле, мае лукі – гэта такая зборная салянка з таго, што я бачу на вуліцы, у інтэрнэце, на Pinterest. А вось за высокай модай не сачу: гэта мне нецікава, ды і не бачу ў гэтым мэты.
Часцей за ўсё я захапляюся нейкім стылёвым рашэннем, думаю зрабіць штосьці падобнае, і так нараджаецца тое, што нашу менавіта я. Мне асабіста падабаецца браць рэчы, якія, здаецца, не спалучаюцца ніякім чынам, – і знаходзіць, як іх спалучыць.


Сукенку купіла зноў жа на «Open Шкаф» у нейкай вінтажнай краме. Я ўжо не помню яе назву, але вельмі доўга хацела там штосьці набыць – і вось на маркеце ўбачыла сукенку. Імпульсіўна яе купіла – і нікуды не нашу. Апранала яе толькі аднойчы, на Новы год.
Абцасы засталіся з таго часу, калі я толькі і рабіла, што хадзіла на абцасах. А ў мінулым годзе адмовілася ад такога абутку і цалкам перайшла на кеды.



Калісьці маімі фаварытамі былі Stradivarius і Bershka, а зараз я пачала актыўна наведваць «Open Шкаф» і KaliLaska. Частка базавага адзення застаецца з крам, але нейкія фішкі я шукаю менавіта на маркетах ці ў сэкандах.


Світшот купіла ў KaliLaska: убачыла, закахалася і ўжо не магла думаць ні пра што іншае. Вельмі-вельмі яго люблю і вельмі чакала восені, каб пачаць яго насіць.
Штаны набыла пад уплывам стылю Фрэдзі Мэрк’юры, калі была найвялікшай фанаткай. Ім ужо гады тры-чатыры, яны запэцканы ў фарбе і розных хімікатах, якімі я раблю кастамы, але я ўпарта працягваю іх насіць, бо вельмі люблю.



Маё адзінае правіла «я ніколі не» – я ніколі не апранаюся як усе. Калі ёсць пэўны трэнд, у якім ходзяць абсалютна ўсе, я альбо стылізую гэта так, каб выглядала максімальна незвычайна, альбо не нашу гэта.
Відавочна, у маёй знешнасці будуць змены, бо я мяняюся амаль кожны месяц. Нават праз месяц я буду абсалютна іншай асобай з пункту гледжання знешнасці! Пры гэтым гардэроб у мяне не вельмі вялікі, бо адны і тыя ж рэчы я магу стылізаваць у розных накірунках. А рэчы, якія мне больш не патрэбны ці не падабаюцца, я альбо здаю на дабрачыннасць, альбо аддаю сёстрам.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Павал Хадзінскі для CityDog.by.