У суботу CityDog.by выправіўся на лінейкі ў белмоўную гімназію №23, школу з музычным ухілам №4 і гімназію №6. Першакласнікі былі кранальныя, трымаліся за бацькоў і букеты, з недаверам слухалі прысвечаныя іх святу песні.
Гімназія №23
Цімуру 6 год, і ён плануе стаць скрыпачом.
|
 Машы таксама шэсць, яна не ведае, ці хоча ў школу. Але летам яна была ў Іспаніі, шмат гуляла і хадзіла ў заапарк. Напэўна, таму яна, калі вырасце, марыць «у цырку на конях выступаць». |
Платон, які бесперапынна паглядаў на гадзіннік, кажа, што правёў лета добра: «Быў у вёсцы Крывая Бяроза, купаўся ў басейне. У пачатку лета еў трускалкі, пасля маліны. З сябрам Арсенем каталіся на роліках і роварах».
|
Алесь, 6 год, хоча ў школу, а потым плануе стаць «вучоным па раскопках дыназаўраў». Летам бавіўся добра: «Быў на дачы, купаўся, рыбу лавіў, рабіў нарыхтоўкі. Аднойчы мне дзядзя рака злавіў – салодкі».
|
Кірыл не ўпэўнены, што хоча ў школу. Але калі вырасце, марыць стаць «будаўніком дома».
|
Ефрасіння плануе стаць доктарам: «Хачу ў бальніцах працаваць».
|
Затое Коля, 6 год, калі вырасце, плануе стаць Паўэр Рэйнджэрам, «каб усіх ратаваць».
|
 А Ксюша будзе цырульнікам! |
Школа №4 і гімназія №6
Фоты filifjona, asaenka, Аляксей Літвінка.
Больш фота глядзіце тут.
я после лета шла во второй класс, будто бы и не было этой школы вовсе :)