Сабралі 5 заліпальных Instagram-акаўнтаў пра Беларусь – падпісвайцеся!

Ужо паспелі ацаніць 5 клёвых інстаграм-акаўнтаў пра Мінск? Сёння CityDog.io прынёс вам яшчэ 5 інстаграм-старонак, на гэты раз у цэлым пра Беларусь: настальгічных, забаўных, незвычайных і проста эстэтычна прыемных.

Ужо паспелі ацаніць 5 клёвых інстаграм-акаўнтаў пра Мінск? Сёння CityDog.io прынёс вам яшчэ 5 інстаграм-старонак, на гэты раз у цэлым пра Беларусь: настальгічных, забаўных, незвычайных і проста эстэтычна прыемных.

Назад у Беларусь

Душэўны інстаграм-акаўнт пра дзевяностыя і нулявыя ў Беларусі. У апісанні можна прачытаць: «Асцярожна: можа выклікаць настальгію па краіне, якой, магчыма, і не існавала ніколі ўвогуле». Але мы дакладна ведаем: існавала! Фота айчынных знакамітасцей, відэа старых тэлеперадач, дакументацыя патопаў на Нямізе і шыкоўнага асартыменту беларускіх кіёскаў. А свежых падборак крынжовай рэкламы мы чакаем як новы эпізод любімага серыяла!

Biełaruś skroz čas (Беларусь скрозь час)

Вельмі цэнім такія інстаграмы: стваральнік параўноўвае старыя фота з сучаснымі з аднаго ракурса, калі гэта магчыма. Атрымліваецца сапраўднае чараўніцтва, асабліва калі ўявіць, колькі сіл гэта вымагае. Да таго ж аўтар дадае інфармацыю пра кожны аб’ект, але можна і проста з асалодай гартаць фотаздымкі.

Belarusian Soviet Monumental Art

У акаўнце сабраны сапраўдныя творы беларускага манументальнага мастацтва. Вітражы, мазаікі, скульптурныя ансамблі і іншая прыгажосць, закліканая зрабіць наша жыццё крыху больш урачыстым. Калі хочаце больш манументальных шэдэўраў, можна зазірнуць у Facebook-акаўнт праекта, які абнаўляецца часцей.

Беларускія акенцы

Невялічкая арыгінальная старонка, на якой збіраюцца фота вокнаў (а часам і дзвярэй) з розных куткоў нашай краіны. Выглядае гэта надзвычай утульна і прывабна. Аўтары заклікаюць вас дасылаць свае фоткі акенцаў, пазначыўшы месца і аўтарства.

Агідная Жаба

Фанавы акаўнт, які абяззбройвае за літаральна з першых секунд. У гэтым інстаграме можна пабачыць розных жабак – жывёл, цацачныя фігуркі і ўпрыгажэнні, – а таксама беларускія хаткі і іншыя будынкі, з фокусам на фрагменты аздаблення і ліштву. Мяркуем, што такія інстаграмы, жывыя і абаяльныя, сёння на вагу золата.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Unsplash.com.

#Минск #Беларусь
Еще по этой теме:
5 отличных инстаграм-аккаунтов про историю и архитектуру Минска, на которые стоит подписаться
Что почитать в летнем отпуске? Топ-15 книг от читателей и редакции CityDog.io
поделиться